BE RU EN

Сачыце за Крымам і Беларуссю

  • Цімаці Эш
  • 24.06.2026, 7:50

Украіна цяпер стварае для Пуціна шматлікія зоны рызыкі.

Вакол Украіны, падаецца, пануе новы настрой — пачуццё ўпэўненасці ў тым, што ход вайны змяняецца на яе карысць і супраць Расіі.

Беспілотнікі, тэхналогіі і фінансаванне — цяпер гарантаваныя Еўропай —, здаецца, вывелі Украіну на лідарскія пазіцыі… Падобна, украінскі патэнцыял беспілотнікаў вялікай далёкасці, узмоцнены пераходам да маштабнай вытворчасці, цяпер пераносіць вайну на тэрыторыю Расіі. Мы назіралі гэта цягам апошніх некалькіх тыдняў падчас гучных атак на Санкт-Пецярбург і Маскву — велізарнае прыніжэнне для Пуціна.

Украіна спрабуе выкарыстоўваць сваю перавагу для эскалацыі, каб навязаць Расіі яшчэ больш высокія ваенныя, эканамічныя і палітычныя выдаткі. Канчатковая мэта тут, як я лічу, — прымусіць Расію весці перамовы на падставе больш рэалістычнай павесткі дня, адмовіўшыся ад максімалісцкіх патрабаванняў, вылучаных на саміце ў Анкорыджы паміж прэзідэнтам Трампам і Пуціным.

Варта адзначыць/падкрэсліць шэраг ключавых наступальных дзеянняў Украіны:

Па-першае, працягваюцца магутныя ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па расійскай энергетычнай інфраструктуры, з атакамі па ўсёй Расіі на нафтаперапрацоўчыя заводы і звязаную з энергетыкай інфраструктуру, а таксама на ваенна-прамысловы комплекс. Мэта — знясіліць ваенную машыну Расіі якраз тады, калі яна, падаецца, сутыкаецца з абмежаваннямі магутнасцяў — дэфіцытам працоўнай сілы. Атакі на НПЗ накіраваныя на тое, каб стварыць дэфіцыт і данесці вайну да расійскага насельніцтва, а таксама абмежаваць пастаўкі паліва на лінію фронту.

Што да атак на расійскую энергетычную інфраструктуру, раней Украіна стрымлівалася, улічваючы патрабаванні заходніх саюзнікаў, якія нервнічалі з-за магчымых наступстваў такіх дзеянняў для сусветных цэн на энерганосьбіты і сусветнай эканомікі. Украіна таксама залежала ад заходніх ракет вялікай далёкасці — ATACMS, HIMARS, Storm Shadow/SCALP і іншых — таму ёй даводзілася ўлічваць меркаванне пастаўшчыкоў. Але сітуацыя змянілася, бо:

а) Украіна распрацавала ўласныя сродкі для нанясення далёкіх удараў з дапамогай дронаў і ракет;

б) вайна ЗША і Ізраіля супраць Ірана зняла абмежаванні на ўдары Украіны па расійскай энергетычнай інфраструктуры, бо яна магла сцвярджаць, што калі ЗША наносяць удары па Іране, дэстабілізуючы сусветныя энергетычныя рынкі ў сваіх інтарэсах, дык чаму б Украіне не паступіць так жа ў дачыненні да Расіі, калі на кону яе інтарэсы нацыянальнай бяспекі?

Рукавіцы былі знятыя. І, думаю, з набліжэннем заканчэння вайны ў Іране і аднаўленнем тэндэнцыі да зніжэння коштаў на нафту ціск на Украіну з патрабаваннем не наносіць удары па расійскіх энергетычных актывах яшчэ больш змяншыўся.

Па-другое, варта яшчэ раз падкрэсліць, што ўдары па Санкт-Пецярбургу і Маскве сталі велізарнай піяр-перамогай для Украіны, перанёсшы вайну ў самае сэрца Расіі і падкрэсліўшы няздольнасць расійскай СПА і Пуціна абараніць насельніцтва ад украінскіх атак.

Па-трэцяе, мы назіраем кампанію па ізаляцыі і задушэнні Крыму. Сухапутны маршрут у Крым стаў смяротна небяспечным з-за ўдараў украінскіх беспілотнікаў па калонах забеспячэння. За выходныя мы бачылі ўдары ўкраінскіх дронаў па паромах, што перапраўляюцца праз Керчанскую пратоку ў Крым. Мы таксама назіралі атакі на ключавыя сістэмы СПА вакол Керчанскага моста.

Падаецца, гэта толькі пытанне часу — калі Керчанскі мост будзе выведзены з ладу, што пакіне Крым у ізаляцыі. Пастаўкі паліва туды ўжо на крытычным узроўні, а турысты масава зʼяжджаюць — калі могуць дастаць паліва.

Калі першапачатковая анексія Крыму Пуціным у 2014 годзе, а затым першае ўварванне на Данбас у тым жа годзе мелі мэтай забеспячэнне бяспекі Крыму і расійскіх войскаў, што там знаходзяцца, дык гэтая палітыка была літаральна разнесеная ўшчэпкі

Цяпер, безумоўна, паўстае пытанне, ці пачне Украіна штурм, каб вярнуць Крым, — хоць гэта па-ранейшаму выглядае малаверагодным, улічваючы велізарныя чалавечыя ахвяры, якія гэта, верагодна, пацягне за сабой.

Па-чацвёртае, ціск на Беларусь узмацняецца. На мінулым тыдні Зяленскі агучыў ультыматум прэзідэнту Лукашэнку — спыніць падтрымку вайны Расіі супраць Украіны, інакш… Зяленскі канкрэтна згадаў выкарыстанне радараў у Беларусі, якія дапамагаюць Расіі наводзіцца на цэлі ва Украіне, а таксама пастаўкі паліва з Беларусі ў Расію. Зяленскі папярэдзіў, што калі гэта не спыніцца, Украіна возьме справу ў свае рукі, намякаючы на ваенныя ўдары. Лукашэнка, думаю, вельмі не хацеў бы ўцягвацца ў гарачую вайну з Украінай, бо:

а) беларускія вайскоўцы наўрад ці пратрымаюцца доўга і, верагодна, не захочуць ваяваць за Лукашэнку і супраць Украіны;

б) гэта можа прывесці да ўнутранага паўстання супраць Лукашэнкі.

І гэта, бадай, найлепшы вынік для Зяленскага. Любы ўнутраны рух супраць Лукашэнкі стаў бы кашмарам для прэзідэнта Пуціна, бо яму, верагодна, давялося б вырашаць, ці перакідваць войскі з вайны ва Украіне для супрацьдзеяння магчымаму сцэнару змены рэжыму ў Беларусі.

Апошняе, відавочна, стала б яшчэ адным вялізным ударам па рэжыме Пуціна і проста падкрэсліла б стратэгічную катастрофу, якой стала вайна, бо цяпер Расія рызыкуе страціць саюзніка ў асобе Лукашэнкі пасля страты Масквой рычагоў уплыву на Паўднёвым Каўказе (Арменія выходзіць з арбіты Расіі пад кіраўніцтвам Пашыняна), страты Асада ў Сірыі і Мадуры ў Венесуэле.

Цікава, ці дазволіла б Масква ўпасці такім саюзнікам, як Асад і Мадура, калі б яе рэсурсы не былі знясіленыя ва Украіне? Я так не лічу.

Насамрэч тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, можа быць украінскім адцягвальным манеўрам ад Крыму, які дапамагае падзяліць і распыліць расійскія ваенныя рэсурсы. І, магчыма, удары ў Санкт-Пецярбургу, Маскве і іншых месцах у глыбіні Расіі таксама прымушаюць Расію адцягваць ключавыя сродкі СПА і іншыя рэсурсы ад Крыму. Усё гэта робіць Крым усё больш уразлівым для атак з боку Украіны і нежыццяздольным для ўтрымання.

Магчыма, канчатковым вынікам для Украіны тут зʼяўляецца не паўнамаштабны ўкраінскі штурм [Крыму], а інструмент для перамоваў, каб прымусіць Расію адступіць ад сваіх максімалісцкіх патрабаванняў на Данбасе.

Чаго Пуцін хоча больш — Данбаса ці проста ўтрымаць Крым?

Крым як база Чарнаморскага флоту меў стаць настолькі важнай ваеннай мэтай, што гэта прывяло да анексіі Крыму ў 2014 годзе, а потым да спробы стварыць сухапутны калідор у Крым падчас паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Зараз у Крыму няма ні сухапутнага, ні марскога калідора! І ён выглядае ўсё больш абложаным.

Дык вось, Крым становіцца новым цэнтрам увагі Украіны.

Сачыце за гэтым напрамкам, а таксама за Беларуссю.

Цімаці Эш, New Voice

Апошнія навіны