У Беларусі павысіліся цэны на бензін
- 24.06.2026, 8:47
На 1 капейку.
Канцэрн «Белнафтахім» павысіў цэны на аўтамабільнае паліва на 1 капейку.
Цэны на запраўках наступныя:
АІ-92 — 2,58 рубля,
АІ-95 — 2,68 рубля,
АІ-98 — 2,90 рубля,
дызельнае паліва — 2,68 рубля.
Папярэдняе павышэнне цэн было ў красавіку.
Варта адзначыць, што Беларусь накіроўвае свае нафтапрадукты ў Расію, дзе цяпер назіраецца велізарны дэфіцыт паліва на фоне удараў украінскіх дронаў.