«Мадзяр»: Цяпер чакае толькі Камчатка
- 24.06.2026, 11:32
Украінскі афіцэр іранічна ўспомніў вядомую песню.
Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны Роберт Броўдзі («Мадзяр») пацвердзіў паражэнне галоўнай электрападстанцыі ў часова акупаваным Севастопалі.
Пра гэта Броўдзі паведаміў у сераду, 24 чэрвеня.
«Уначы 24 чэрвеня стамілася галоўная электрападстанцыя Севастопаля, якая размеркоўвае электраэнергію Балаклаўскай ЦЭС (ПС 330/220/110/35 кВ Севастопаль). Кіно не будзе, а святла, як высветлілася, шмат не бывае», — напісаў Броўдзі ў сваім Telegram-канале.
Ён іранічна працытаваў расійскую песню са словамі «Чакае Севастопаль, чакае Камчатка, чакае Кранштадт…» і адзначыў, што «цяпер чакае толькі Камчатка», маючы на ўвазе, што Кранштадт ужо таксама пацярпеў ад удараў Сіл абароны.
Паводле звестак «Мадзяра», па Севастопалі адпрацавалі «Птахі» 1-га аператыўнага цэнтра Сіл беспілотных сістэм пры каардынацыі нядаўна створанага Цэнтра глыбіннага паражэння СБС.
У ноч на 24 чэрвеня па галоўнай электрападстанцыі Севастопаля ў часова акупаваным Расіяй Крыме былі нанесены тры ўдары. У выніку гэтых удараў успыхнуў маштабны пажар, у горадзе знікла электразабеспячэнне.