Беларусь вырашыла закрыць пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі
- 24.06.2026, 14:38
Так і не прызначыўшы пасла.
«Урад» 24 чэрвеня прыняў пастанову «Аб закрыцці пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Экватарыяльнай Гвінеі», вынікае з інфармацыі, размешчанай на Нацыянальным прававым партале.
Прыкметна, што замежная ўстанова павінна была адкрыцца да 1 жніўня 2024 года згодна з пастановай урада № 930 ад 22 снежня 2023 года.
Пасля гэтага ў інфармацыйных матэрыялах МЗС з'яўляліся звесткі пра сустрэчы часовага паверанага ў справах Беларусі ў Экватарыяльнай Гвінеі Уладзіслава Жура.
На сустрэчах, між іншым, абмяркоўвалася пытанне адкрыцця пасольства Экватарыяльнай Гвінеі ў Беларусі, аднак, па ўсёй бачнасці, прагрэсу дасягнута не было. Не быў прызначаны і пасол Беларусі ў афрыканскай краіне.