BE RU EN

Грэка-каталіцкі прыход у Оршы не прайшоў перарэгістрацыю

  • 24.06.2026, 15:18

Парафіяне збіраліся на набажэнствы ў касцёле святога Юзафа.

Дзяржаўную перарэгістрацыю не прайшоў Аршанскі грэка-каталіцкі (уніяцкі) прыход — аб'яднанне Пакрова Прасвятой Багародзіцы, паведамляе «Радыё Свабода». Парафіяне збіраліся на набажэнствы ў касцёле святога Юзафа на вуліцы Савецкай.

Аршанскі прыход стаў чацвёртай грэка-каталіцкай супольнасцю, што страціла рэгістрацыю падчас цяперашняй перарэгістрацыі. Да яе пачатку ў Беларусі дзейнічалі 16 грэка-каталіцкіх прыходаў. Такім чынам, перарэгістрацыю не прайшла чвэрць з іх. Акрамя Оршы, не змаглі прайсці праз дзяржаўнае сіта прыходы ў Брэсце, Баранавічах і Івацэвічах.

Маштабную перарэгістрацыю рэлігійных абшчын у Беларусі абвясцілі напрыканцы 2023 года, калі падпісалі закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый». Дакументы на перарэгістрацыю ўсе рэлігійныя абшчыны Беларусі мусілі падаць да 1 ліпеня 2025 года.

Апошнія навіны