«Як можна сапсаваць дранікі?»
- 24.06.2026, 17:55
Аказваецца, можна.
Карыстальніца Threads пад нікам nastasiastaskina падзялілася сваімі ўражаннямі ад наведвання аднаго з самых вядомых рэстаранаў нацыянальнай кухні ў Мінску.
«Паважаныя «Васількі», горшых дранікаў у Мінску я не ела, — піша яна. — Спецыяльна замовіла з асноўнага меню, чакала 40 хвілін, каб мне прынеслі разагрэтыя, ледзь цёплыя, на смак двухдзённай даўнасці. Гэта проста жах. Нікому не рэкамендую».
Большасць каментатараў пагадзіліся з аўтаркай паста. Сайт Charter97.org прыводзіць меркаванні некаторых з іх пра якасць страў і ўзровень сервісу ў рэстаране:
— Згодная! Абмінаю гэтае завядзенне, хоць раней было смачна.
— Так, я вельмі шмат гадоў побач жыла, літаральна ў суседнім доме, раней сапраўды было смачна, цяпер поўны жах.
— Хутчэй за ўсё, дранікі былі паўфабрыкатамі. Прывозяць замарожаныя, а пасля размарожваюць. Не думайце, што вам іх гатуюць, як дома. Цяпер нават булачкі ў краме прыходзяць замарожаныя ў каробках, а пякары іх дапякаюць. А людзі думаюць, што іх рукамі ляпяць.
— Гэтыя людзі проста мазахісты. Інакш іх не назавеш за выбар гэтага адстойнага завядзення.
— Абмінаю «Васількі», кухня сапсавалася, зусім несмачна.
— Даўно ўжо не хаджу ў «Васількі». Стала несмачна і вельмі павольнае абслугоўванне.
— Дакладна. Я таксама замаўляла ў іх дранікі і першы раз у жыцці не даела — да такой ступені яны былі агідныя. Як можна сапсаваць дранікі? Але, аказваецца, можна.
— Схадзілі яксьці ў «Васількі». Паесці кіслыя дранікі. Больш — ні нагою!
— «Васількі» — не для мясцовых жыхароў. Проста не хадзіце туды — і прэтэнзіі адпадуць самі сабой. Наадварот, нават нейкае guilty pleasure ад таго, якое г…но можна падаць турыстам, а яны ўсё роўна радыя і ў чэргах на пасадку стаяць.