«Пашкадуйце сябе, за капейкі не працуйце»
- 24.06.2026, 16:19
Жыхары Гродна параўналі заробкі ў Беларусі і Польшчы.
Карыстальніца Threads з нікам __mo_lly__ папрасіла ў падпісчыкаў парады наконт працаўладкавання.
«Гродна. Куды ўладкавацца з заробкам 1800—2000 рублёў? – напісала яна. — Пажадана графік «два праз два».
Добрых варыянтаў працы ў родным горадзе з такімі ўмовамі жыхарцы Гродна амаль не прапаноўвалі, затое расказалі, дзе яна зможа зарабляць значна больш. Сайт Charter97.org прыводзіць найбольш папулярныя каментары:
— Як даведаецеся — падзяліцеся.
— У Польшчу ў «Жабку», яшчэ і больш заробіце.
— Я — тая, якая спрабуе знайсці працу да пяці гадзін, бо ёсць дзеці, і адзін з іх — часта хворы. Тут здзіўляюцца, як можна выжыць на гэтыя грошы. А я спрабую хоць на мінімальны заробак патрапіць, бо крэдыт на будаўніцтва кватэры — 1400 рублёў.
— На такія грошы цяпер магчыма выжыць?
— За касай у «Бедронцы» ў Кузніцы будзеце мець 5000 рублёў. Што вы там шукаеце за такія грошы?
— Пашкадуйце сябе, за капейкі не працуйце.
— Ідзіце ў «Белстат» працаваць.