У Беларусі вырасцілі жоўтую маліну
- 24.06.2026, 17:41
Яе кошт шакуе.
Прылавкі беларускіх крам не перастаюць здзіўляць навінкамі, у тым ліку і айчыннымі. На гэты раз з'явілася незвычайная ягада, якую прадаюць за неверагодную суму, піша Tochka.by.
Жоўтая маліна, прычым наша, беларуская, каштуе нятанна. За ўпакоўку ў 125 г з вас папросяць 28,99. У пераліку на кілаграмы атрымаецца 231,92.
Гэтую ягаду вырасцілі ў Брэсцкай вобласці, а дакладней — у Кобрынскім раёне.
Захоўвацца яна можа 14 дзён, а сабралі яе ў сярэдзіне чэрвеня.
Дарэчы, ёсць і крыху таннейшы варыянт ад таго ж вытворцы. Звычайная чырвоная маліна каштуе 19,99 за ўпакоўку або 159,92 за 1 кг.