Суперкамп’ютар назваў новага фаварыта ЧС-2026
- 24.06.2026, 18:08
Да старту турніру галоўным прэтэндэнтам лічылася Іспанія.
Зборная Аргенціны выйшла на першае месца ў спісе найбольш верагодных пераможцаў чэмпіянату свету па футболе па выніках другога тура групавога этапу, падлічыў суперкамп’ютар статыстычнай платформы Opta.
Аргенціна стала галоўным прэтэндэнтам з верагоднасцю 15,46%. У тройку фаварытаў таксама ўваходзяць Францыя (15,06%) і Іспанія (12,48%).
Перад стартам турніру Opta лічыла галоўным фаварытам зборную Іспаніі, аднак пасля сэнсацыйнай нічыі з Каба-Вердэ (0:0) у першым туры іспанцы саступілі лідарства Францыі.
Поўны спіс фаварытаў паводле версіі Opta выглядае так:
Аргенціна — 15,46%;
Францыя — 15,06%;
Іспанія — 12,48%;
Англія — 9,48%;
Партугалія — 6,71%;
Германія — 6,60%;
Нарвегія — 5,42%;
Бразілія — 4,56%;
Нідэрланды — 4,26%;
ЗША — 4,07%.
Чэмпіянат свету праходзіць з 11 чэрвеня па 19 ліпеня ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. У турніры ўпершыню ўдзельнічаюць 48 зборных. Групавы этап завершыцца 27 чэрвеня, а плэй-оф стартуе з 1/16 фіналу.