Кіраўнік МЗС Украіны: Мінск не дэманструе намераў да дэскалацыі
- 24.06.2026, 18:13
Андрэй Сібіга заклікаў свет сачыць за «мабілізацыйнымі вучэннямі» ў Беларусі.
Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга заклікаў міжнародную супольнасць да пільнасці на фоне «мабілізацыйных вучэнняў» у Гродзенскай вобласці Беларусі.
Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Х.
«З 20 чэрвеня па 2 ліпеня ваенны камісарыят Ашмянскага раёна апавяшчае каля 2000 прызыўнікоў і стварае папярэднія пункты збору. Хоць афіцыйна гэтыя меры класіфікуюцца як руцінная праверка дадзеных, яны служаць тактыкай запалохвання суседніх дзяржаў», — заявіў Сібіга.
Ён падкрэсліў, што кіраўніцтва Беларусі не дэманструе намераў да дэскалацыі, а наадварот, узмацняе сваю ваенную прысутнасць паблізу межаў Украіны і краін НАТА.
«Гэтая стратэгія адпавядае інтарэсам Крамля, які выкарыстоўвае палітычны шантаж, што наўпрост супярэчыць публічным заявам беларускага кіраўніцтва пра мір», — заявіў міністр.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства дадаў, што Украіна працягвае ўважліва сачыць за дзеяннямі Беларусі, паўтарае свае папярэджанні Мінску адносна паглыблення ўдзелу ў расійскай агрэсіі і заклікае міжнародную супольнасць узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі.