Расія не ўратуе Крым
- Максім Жорын
- 24.06.2026, 20:13
А насельніцтва проста кінуць.
Крым ужо з'яўляецца для расіян крыніцай вялікіх праблем.
Перакрыццё лагістыкі прывядзе там да дэфіцыту ўсяго — ад бензіну да хлеба. І з кожным ударам гэта будзе адчувацца ўсё мацней.
Акрамя таго, сітуацыя істотна аслабляе іх ваенную прысутнасць — не толькі на вадзе, але і ўвогуле ўсе расійскія падраздзяленні, якія там знаходзяцца.
Я не думаю, што РФ удасца абараніць паўвостраў ад наступстваў. А што да насельніцтва, дык і спрабаваць не будуць — проста кінуць.
Максім Жорын, намеснік камандзіра 3-й асобнай штурмавой брыгады ЗСУ, Telegram