BE RU EN

Беларускія Сасновіч і Шымановіч прайшлі ў фінал кваліфікацыі Уімблдона

  • 24.06.2026, 22:40

Да асноўнай сеткі турніру «Вялікага шлема» беларускім тэнісісткам застаўся адзін крок.

Беларускія тэнісісткі Аляксандра Сасновіч і Ірына Шымановіч прайшлі ў фінал кваліфікацыі Уімблдона.

У сённяшнім матчы другога круга беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч перамагла аўстралійку Сторм Хантэр - 5:7, 6:1, 7:5.

Таксама ў фінал кваліфікацыі прабілася яшчэ адна беларуска Ірына Шымановіч, якая перамагла бельгійку Грэт Мінэн - 6:4, 6:2.

Матчы асноўнага этапу трэцяга ў сезоне тэніснага турніру серыі «Вялікага шлема» стартуюць на травяных кортах Уімблдона 29 чэрвеня.

Апошнія навіны