Кнігу «Беларусь Наталлі Радзінай» цяпер можна купіць яшчэ ў адной краме
- 26.06.2026, 15:10
Беларускае выданне з’явілася ў варшаўскай краме «Vyraj|Вырай».
Новую кнігу вядомага амерыканскага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара» можна набыць у беларускай краме «Vyraj|Вырай» у Варшаве па адрасе: aleja Armii Ludowej 12.
Таксама «Беларусь Наталлі Радзінай» на беларускай мове можна купіць на папулярнай платформе выдавецтва «Янушкевіч» «Кнігаўка» і ў кніжнай краме «Кнігаўка» ў Варшаве па адрасе: ul. Kłopotowskiego 4.
Раней кніга выйшла на рускай і украінскай мовах.
«Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара» — гэта гісторыя сучаснай Беларусі, расказаная праз лёс аднаго чалавека. У цэнтры кнігі — беларуская журналістка і палітык Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка аднаго з самых вядомых апазіцыйных сайтаў краіны — «Хартыі’97».
Чытач разам з гераіняй праходзіць праз ключавыя падзеі найноўшай гісторыі Беларусі — ад пратэстаў сярэдзіны 1990-х да сённяшніх дзён. Кніга распавядае пра барацьбу за свабоду, палітычныя рэпрэсіі і забойствы, арганізаваныя рэжымам Лукашэнкі, пра турму, пераследаванні і неверагодны ўцёк галоўнай гераіні ад КДБ.
На старонках кнігі з’яўляюцца і многія вядомыя сучаснікі — Станіслаў Шушкевіч, Даля Грыбаўскайтэ, Лех Валенса, Анджэй Вайда, Барыс Нямцоў, Леанід Неўзлін, Хілары Клінтан і іншыя.
Аўтар паказвае Беларусь як асобную еўрапейскую краіну са сваёй гісторыяй і ідэнтычнасцю. Нягледзячы на гады дыктатуры, рэпрэсіі і адсутнасць рэальнай міжнароднай падтрымкі, беларускае грамадства працягвае барацьбу за свабоду.
Кнігу «Беларусь Наталлі Радзінай» можна набыць:
Беларускае выданне — платформа выдавецтва «Янушкевіч» «Кнігаўка», кніжная крама «Кнігаўка» па адрасе ul. Kłopotowskiego 4, 03-717.
Крама «Vyraj|Вырай» па адрасе aleja Armii Ludowej 12.
Рускае выданне — сайт выдавецтва «ISIA Media» і Amazon.
Украінскае выданне — «Друкарський двір Олега Федорова» і Yakaboo.