BE RU EN

У цэнтры Мінска здарыўся буйны пажар

  • 29.06.2026, 8:09

На месцы здарэння працаваў крызісны штаб.

Ратавальнікі завяршылі ліквідацыю буйнага пажару, які ўспыхнуў учора ўвечары ў цэнтры Мінска.

Узгаранне адбылося ў доме па адрасе вуліца Леніна, 9. Агонь ахапіў дах і гарышча. На піку плошча пажару перавышала 1000 квадратных метраў — гарэлі кроквенныя канструкцыі.

Каля 22:45 у МНС паведамілі пра лакалізацыю пажару, а цалкам ліквідаваць яго ўдалося прыкладна да трох гадзін ночы. У тушэнні былі задзейнічаныя 27 адзінак тэхнікі.

На месцы працаваў крызісны штаб. Жыхароў дома часова рассялілі: частка з іх спынілася ў сваякоў і знаёмых, іншым прадставілі месцы ў інтэрнаце.

Апошнія навіны