Аварыя пры адначасовым перабудаванні трапіла на відэа
- 29.06.2026, 12:35
Відэафакт з Мінска.
На вуліцы Прытыцкага ў Мінску сутыкнуліся BMW і Renault. Абодва вадзіцелі перабудоўваліся, абодва хацелі трапіць у адну паласу. Момант сутыкнення трапіў на запіс відэарэгістратара.
Відэа апублікаваў на форуме «Онлайнера» карыстальнік з нікам Кузькапузька. BMW перабудоўваўся ў правы бок, Renault — у левы бок. Межы паласы абодва перасякалі практычна адначасова.