BE RU EN

Непагадзь пранеслася па Бабруйску і наваколлях

  • 29.06.2026, 20:35

Паваліліся дзясяткі дрэў, ёсць абрушэнні.

Ліўні з моцным ветрам прыйшлі ў Магілёўскую і Гомельскую вобласці. Ратавальнікі ліквідуюць наступствы, паведамілі ў МНС.

Грозавым фронтам у Бабруйскім раёне пашкоджаныя дахі двух аб'ектаў, пашкоджанні атрымалі дзевяць аўтамабіляў.

«У Буда-Кашалёўскім раёне ратавальнікі працавалі па паведамленні пра абрушэнне цялятніка ў вёсцы Губічы. Супрацоўнікамі МНС сумесна з работнікамі гаспадаркі праведзеныя работы па разборцы завалаў будаўнічых канструкцый і выняты 33 цяляці», — паведамілі ў МНС.

Паводле аператыўнай інфармацыі, пацярпелых няма. Усяго да вечара 29 чэрвеня было вядома пра 55 паваленых дрэваў.

Паглядзець у Threads

Апошнія навіны