BE RU EN

Трамп растлумачыў, чаму назваў Нетаньягу «вар'ятам»

  • 3.06.2026, 19:03

Прэзідэнт ЗША аблаяў прэм'ера Ізраіля за дзеянні ў Ліване.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаўся, што на гэтым тыдні падчас тэлефоннай размовы сапраўды аблаяў прэм'ера Ізраіля Біньяміна Нетаньягу.

Напярэдадні Axios са спасылкай на неназванага амерыканскага чыноўніка пісаў, што Трамп у тэлефоннай размове з Нетаньягу сказаў наступнае: «Ты <...> вар'ят. Ты сядзеў бы ў турме, калі б не я. Я выратоўваю тваю задніцу. Цяпер цябе ўсе ненавідзяць. Усе ненавідзяць Ізраіль праз гэта».

Падчас падкаста New York Post «Pod Force One» у Трампа спыталі, ці насамрэч такая размова мела месца.

У адказ Трамп заявіў, што сапраўды аблаяў Нетаньягу.

«Але я б не сказаў, што быў злы. Мяне трохі непакоіла ягоная пастаянная варажнеча з Ліванам, разумееце». — дадаў ён (паводле Bloomberg).

Трамп, кажучы пра Нетаньягу, назваў яго Бібі і дадаў, што ў іх добрыя адносіны, яны плённа працуюць разам — як «прэзідэнт ваеннага часу» і «прэм'ер ваеннага часу».

Ён таксама адхіліў сцверджанні пра тое, што прэм'ер Ізраіля «падманам» схіліў яго да пачатку аперацыі супраць Ірана. «Гэта я пачаў», — сказаў амерыканскі лідар.

Апошнія навіны