У Пінску робяць яечню прама на сонцы
- 30.06.2026, 10:54
Відэафакт.
Пінская блогерка Марына «Размарынка» зняла відэаролік, дзе разам з дзіцем прыгатавала яечню прама на сонцы. Менш чым за суткі відэа атрымала 120 тысяч праглядаў.
Пінск апынуўся ў цэнтры цяперашняй хвалі спёкі, што абрынулася на Беларусь. 29 чэрвеня там зафіксавалі тэмпературу ў +40,4 градуса — абсалютны тэмпературны рэкорд для краіны.