BE RU EN

ЗСУ паўторна атакавалі найбуйнейшы ў Расіі цэнтр касмічнай сувязі ў Дубне

  • 30.06.2026, 10:58

Загінуў адзін вайсковец.

Украіна ў ноч на 30 чэрвеня масіравана атакавала дронамі Маскоўскую вобласць. Паводле даных губернатара Падмаскоўя Андрэя Вараб’ёва, у налёце ўдзельнічалі як мінімум 60 беспілотнікаў. Іх «перахоплівалі» ў Дамадзедаве, Чэхаве, Ягор’еўску, Кашыры, Васкрасенску, Паўлаўскім Пасадзе, Адзінцове, Бронніцах, Раменскім, Ступіне, Каломне і Дубне. У апошнім, паводле папярэдніх даных, быў паўторна атакаваны найбуйнейшы ў Расіі цэнтр касмічнай сувязі (ЦКС) «Дубна». Пра гэта паведаміў украінскі маніторынгавы канал Supernova.

Рэсурс апублікаваў кадры ад відавочцы, знятыя з берага ракі Дубна, на якіх бачны слуп дыму, што падымаецца, меркавана, над аднайменным ЦКС. Паводле сцвярджэння канала, у выніку атакі па цэнтры адзін з расійскіх вайскоўцаў загінуў ад атрыманых ран. Вараб’ёў пацвердзіў «прылёт» па Дубне, аднак заявіў, што падчас атакі ў горадзе абломкамі дронаў быў пашкоджаны «адміністрацыйны будынак». Паводле яго слоў, абышлося без пацярпелых. Да гэтага ЦКС «Дубна» трапіў пад удар 22 чэрвеня.

Тады ў цэнтры, паводле даных украінскага боку, фіксавалася «маштабнае задымленне».

Апошнія навіны