У мінскіх гандлёвых цэнтрах адкрыюць службы «адно акно»
- 30.06.2026, 11:48
Цяпер у краіне дзейнічае 158 падобных службаў.
У Мінгарвыканкаме пачалі пераносіць сталічныя службы «адно акно» ў гандлёвыя цэнтры. Пра гэта паведаміла кіраўніца спраў Мінскага гарвыканкама Анна Мательская.
Паводле яе слоў, туды ж плануецца перанесці і разлікова-даведачныя цэнтры. Гэта спрасціць грамадзянам атрыманне паслуг гэтых службаў. А адначасова яны змогуць здзейсніць пакупкі ў гандлёвых цэнтрах.
Паводле звестак Міністэрства юстыцыі, цяпер у Беларусі дзейнічае 158 службаў «адно акно», якія могуць ажыццяўляць больш за 220 адміністрацыйных працэдур з каля 250, за якія адказваюць мясцовыя органы ўлады.