BE RU EN

Зяленскі заявіў пра «паражэнне асаблівага аб’екта» ў Падмаскоўі

  • 30.06.2026, 12:31

Ён знаходзіцца за 500 кіламетраў ад Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што сёння ўкраінскія «далёкабойныя санкцыі» нанеслі паўторны ўдар па цэнтры касмічнай сувязі «Дубна» ў Маскоўскай вобласці РФ.

Зяленскі падкрэсліў, што гэта асаблівы аб’ект спадарожнікавай сувязі, які выкарыстоўваецца праціўнікам, у прыватнасці, для разведкі і каардынацыі дзеянняў акупацыйнага кантынгенту Расіі ва Украіне.

«Ад нашай дзяржаўнай мяжы да гэтага аб’екта больш за 500 кіламетраў», — падкрэсліў прэзідэнт.

Уладзімір Зяленскі нагадаў, што нядаўна Сілы абароны Украіны ўжо дасягалі чатырох такіх расійскіх цэнтраў — не толькі ў Маскоўскай, але і ва Уладзімірскай абласцях.

«Паступова выконваем наш план далёкабойных санкцый і максімальна ўскладняем дзяржаве-агрэсару вядзенне захопніцкіх аперацый супраць Украіны і акупацыю нашых тэрыторый», — падкрэсліў ён.

Украінскі лідар дадаў, што рыхтуюцца адпаведныя дзеянні і ў дачыненні да іншых падобных аб’ектаў захопнікаў.

Раней, 30 чэрвеня, мэр сталіцы краіны-агрэсара РФ Масквы Сяргей Сабянін заявіў пра масіраваную атаку беспілотнікаў, якая пачалася каля чацвёртай гадзіны раніцы. Ён сцвярджаў, што СПА ўжо збіла каля 50 БПЛА.

Апошнія навіны