BE RU EN

З інтэрв’ю Пуціна вырэзалі ягоныя словы пра Лукашэнку

  • 30.06.2026, 13:16

Відэа скарацілася на шэсць хвілін.

Інтэрв’ю дыктатара Уладзіміра Пуціна прапагандысту Павлу Зарубіну, апублікаванае на сайце Крамля, аказалася моцна адрэдагаваным. З яго былі вырэзаныя каля 6 хвілін «спрэчных» момантаў. Увагу на гэта звярнуў расійскі незалежны рэсурс «Можем объяснить».

З расшыфроўкі інтэрв’ю прыбралі агаворку Пуціна пра «амаль акружаны» Стары Аскол — горад у Белгародскай вобласці РФ. СМІ мяркуюць, што дыктатар зблытаў горад з ракой на тэрыторыі Украіны. Знікла і няправільнае вымаўленне дыктатарам Херсонскай вобласці. Ён назваў яе «Херхонскай».

А з самога відэа вырэзалі цэлых 6 хвілін. У гэтай частцы Зарубін пытаўся ў Пуціна пра змяненне пазіцыі ЗША ў вайне супраць Украіны і пра тое, ці існуе яшчэ так званы «дух Анкарыджа». Пуцін двойчы заявіў, што яму пра гэта нічога не вядома. Ён таксама сцвярджаў, што падчас перамоваў у Анкарыджы Расія, нібыта, пайшла на кампраміс на просьбу амерыканскага боку і цяпер чакае новага візіту прадстаўнікоў Вашынгтона. Гэтыя словы ў афіцыйную публікацыю не трапілі.

З фінальнай версіі таксама выдалілі выказванні Пуціна пра беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку. Ён сцвярджаў, што пагрозы з боку ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага «не выклікаюць панікі» ў кіраўніка Беларусі.

Апошнія навіны