Украіна атрымала ад ЕС 3,8 мільярда еўра на беспілотнікі
- 30.06.2026, 13:46
Гэты транш — першая абаронная дапамога ў межах новага фінансавага інструмента для Украіны.
Украіна атрымала ад Еўрасаюза яшчэ 3,8 млрд еўра. Гэтыя грошы накіруюць на фінансаванне ўкраінскай арміі і абароннага сектара.
Пра гэта заявіла прэм’ер-міністр Украіны Юлія Свириденко.
— Гэтыя сродкі будуць накіраваныя на фінансаванне прыярытэтных абаронных патрэб — вытворчасць украінскіх дронаў, умацаванне магчымасцяў ВПК і забеспячэнне тэрміновых паставак для патрэб фронту, — адзначыла яна.
Свириденко паведаміла, што транш стаў першай выключна абароннай дапамогай для Украіны ў межах новага фінансавага інструмента Ukraine Support Loan.
Прэм’ер таксама адзначыла, што 25 чэрвеня ў дзяржаўны бюджэт ужо паступіла 3,2 мільярда еўра фінансавай дапамогі ў межах гэтай жа пазыкі. Тады сродкі былі выдзеленыя на агульную бюджэтную падтрымку краіны.
Такім чынам, агульны аб’ём фінансавання, які Украіна ўжо атрымала паводле гэтага інструмента, дасягнуў 7 мільярдаў еўра.