На гарадскі пляж у Мінскай вобласці прыйшлі дзікія коні
- 30.06.2026, 15:08
Відэафакт.
На пляж у аграгарадку Сакоўшчына ў Мінскай вобласці прыйшоў табун дзікіх коней. Відэа з імі апублікавала праўладная тэлерадыёкампанія «Гродна».
«Верагодна, ратуючыся ад спёкі, жывёлы выйшлі да вады і спакойна прагульваліся па беразе, падыходзячы да адпачывальнікаў. Людзі на такую кампанію рэагавалі дабразычліва — адна з адпачывальніц нават змагла пагладзіць нечаканых гасцей», — паведаміў тэлеканал.
Адзначым, што першых прадстаўнікоў папуляцыі дзікіх тарпанападобных коней пароды конік у 2019 годзе бязвыплатна перадалі Нідэрланды.