Ну што з убогіх узяць?
- 30.06.2026, 15:32
Чаму расіянам так цяжка вывучыць правільныя назвы суседніх краін.
Кожны дзень у сацсетках трапляюцца жыхары суседняй краіны, якія спрабуюць даказаць беларусам, кыргызам, малдаўцам, што назвы іхніх краін гучаць не так, як прапісана ў афіцыйных дакументах.
Так, адзін з расіян у сацсетцы Threads заявіў пра тое, што не можа зразумець абурэння наконт скажэння назвы Беларусі. У адказ нашы суайчыннікі паспрабавалі растлумачыць яму прычыну непрыняцця наймення «Белоруссия», заўважыў сайт Charter97.org:
— І рускія, і беларусы гавораць па-руску, а па-руску назва нашай краіны — Рэспубліка Беларусь, прыкінь? А аўстрыйцы гавораць па-нямецку, і па-нямецку іх краіна завецца як Österreich. Вось гэта цуды, не падуладныя твайму розуму, так?
— На маю думку, сітуацыя аналагічная той, калі бацькі назвалі дзіця Софія і лічаць імя Соня недапушчальным у звароце. Усім сябрам і родным патлумачылі, што да дзіцяці трэба так звяртацца, і тыя сваякі, знаёмыя і сябры, якія паважаюць бацькоў, карыстаюцца гэтым варыянтам імя. Але абавязкова знойдуцца такія, што лічаць, быццам яны лепш ведаюць, і будуць пастаянна называць дзіця Соня, бо так зручней і звыклей.
— Гэта насамрэч тое самае, што называць Калінінград Кёнігсбергам. Тыя, хто так называе, не прызнаюць горад расійскім. Гэта шмат гаворыць пра чалавека. Тое самае з Алма-Атай і Алматы, Белоруссіяй і Беларуссю, Кіргізіяй і Кыргызстанам. Называючы па-савецку, падкрэсліваеш адмаўленне суверэнітэту і незалежнасці — гэта і раздражняе людзей. Людзі счытваюць гэта на падсвядомым узроўні.
— Абсалютна згодная з вамі. Не сустракала яшчэ ні аднаго амерыканца або еўрапейца, якія пасля просьбы называць краіну яе афіцыйнай назвай — Belarus, а не Byelorussia — кроў з носа змагаліся б за гэта і нешта даказвалі. Звычайна людзі ўспрымаюць гэта адэкватна, з разуменнем і павагай да грамадзян краіны.
— Не звязвайцеся з рускімі, яны ніколі не зразумеюць, у чым праблема.
— Проста не ўсе ў Расіі гавораць граматна. Там і «ихние» кажуць, і «евоные».
— Ды не могуць яны! Ды што з убогіх узяць? Ды няма ў іх нічога!