Яшчэ адзін беларус папоўніў шэрагі харвацкага гандбольнага гранда
- 30.06.2026, 16:15
Мацвей Барбашынскі працягне кар'еру ў «Загрэбе».
Беларускі гандбаліст Мацвей Барбашынскі у сезоне-2026/27 зменіць клубную прапіску.
Былы гулец мінскага СКА працягне кар'еру ў харвацкім «Загрэбе».
«Мацвей Барбашынскі прыбывае ў Загрэб — 204 см сілы, таленту і вялікіх амбіцый. Сардэчна запрашаем у сям'ю, Мацвей!» — анансавалі пераход 21-гадовага гандбаліста.
На працягу двух папярэдніх сезонаў Мацвей выступаў у складзе мінскага СКА. За гэты час ён правёў 80 матчаў і закінуў 113 мячаў.
Зазначым, што дапамогуць адаптавацца ў «Загрэбе» Барбашынскаму-малодшаму Ігар Беляўскі і Станіслаў Садоўскі, таварышы па зборнай Беларусі, якія раней таксама выступалі за СКА.