Нацбанк будзе ўстанаўліваць курс рубля да новых валют
- 30.06.2026, 18:26
Пра многія з іх большасць нават не чула.
Курс беларускага рубля цяпер будзе ўстанаўлівацца ў дачыненні да сямі новых валют. Гэтым будзе займацца Нацбанк, паведамілі ў Telegram-канале фінансавай установы.
Афіцыйныя курсы будуць устанаўлівацца штомесяц. Як адзначылі ў Нацбанку, гэта павінна садзейнічаць развіццю міжнароднага фінансавага супрацоўніцтва.
У спіс увайшлі бахрэйнскі дынар (BHD), долар Намібіі (NAD), залатая кордаба (NIO) з Нікарагуа, к'ят (MMK) з М'янмы, маўрыкійская рупія (MUR), аманскі рыял (OMR) і така (BDT) Бангладэш.
Усяго ў спісе замежных валют цяпер 47 найменняў — там ёсць валюты вядомых нам краін, напрыклад Азербайджана або Грузіі, але і экзатычныя — Непала, ПАР, Шры-Ланкі і Нігерыі.