BE RU EN

Сырскі: Расія можа пачаць наступ на Чарнігаўшчыну з тэрыторыі Беларусі

  • 30.06.2026, 18:39

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны таксама заявіў пра планы Пуціна захапіць Кіеў.

Расійскія акупанты разглядаюць некалькі варыянтаў наступальных аперацый з поўначы. Вораг можа атакаваць Чарнігаўскую вобласць.

Пра гэта ў інтэрв’ю ТСН заявіў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі.

«Мы ведаем, што Пуцін паставіў задачу расійскаму Генеральнаму штабу пралічыць розныя варыянты наступальнай аперацыі, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, з мэтай захопу Кіева, з мэтай захопу іншых тэрыторый», — адзначыў генерал.

Паводле ягоных слоў, расійскі Генштаб падрыхтаваў некалькі варыянтаў дзеянняў. Адзін з іх — наступ з тэрыторыі Беларусі. Але, як адзначыў Сырскі, ён не думае, што кіраўніцтва Беларусі згадзіцца, каб расіяне зноў выкарыстоўвалі беларускую тэрыторыю як плацдарм.

Апошнія навіны