Месі зняўся ў тызеры да новага фільма пра Чалавека-павука
- 30.06.2026, 19:49
Відэа.
Капітан зборнай Аргенціны па футболе Ліянэль Месі зняўся ў тызеры да фільма «Чалавек-павук: Новы дзень», які апублікаваны на YouTube-канале кампаніі Sony Pictures.
Паводле сюжэту Месі заходзіць у краму Нью-Ёрка, дзе знаходзіцца Пітэр Паркер, у выкананні брытанскага акцёра Тома Галанда. Ад здзіўлення пры выглядзе футбаліста ён кідае слухаўку і падае на падлогу, пасля чаго цікавіцца ў аргентынца, што ён тут робіць. Месі адказвае, што шукае Чалавека-павука.
Адразу пасля гэтага Паркер пераапранаецца ў Чалавека-павука і пытаецца ў Месі, ці не баіцца той вышыні. Футбаліст не разумее пытання, бо ў відэа гаворыць па-іспанску, а ў наступным кадры Чалавек-павук ляціць на павуцінні па Нью-Ёрку, трымаючы пры сабе крычачага Месі.