Лукашэнка вылецеў з Кітая
- 30.06.2026, 21:50
Дыктатар накіраваўся ў Інданезію.
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Інданезія, паведаміла 30 чэрвеня прэс-служба дыктатара.
Праграмай візіту запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта у вузкім і пашыраным фарматах.
«Асобны акцэнт будзе зроблены на перспектывах развіцця адносін у гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, па лініі гуманітарнага супрацоўніцтва», — адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Чакаецца, што па выніках перамоваў будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў. Галоўны з іх — дарожная мапа развіцця ключавых напрамкаў супрацоўніцтва паміж краінамі на найбліжэйшую пяцігодку.
Нагадаем, 28 чэрвеня Лукашэнка накіраваўся ў краіны Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Паездка пачалася адразу пасля двухдзённых перамоваў у Расіі з дыктатарам РФ Уладзімірам Пуціным.
29 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Пекіне са старшынём Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам. 30 чэрвеня узурпатар наведаў Пекінскі ўніверсітэт. У навучальнай установе адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам першай сумеснай беларуска-кітайскай праграмы па спецыяльнасці «біятэхналогія». Сярод іх аказаўся і малодшы сын дыктатара Коля.