BE RU EN

Расія закрыла памежныя пераходы на мяжы з Фінляндыяй, Латвіяй і Эстоніяй

  • 30.06.2026, 23:34

Пра прычыны такога рашэння не паведамляецца.

Урад Расіі з 1 ліпеня часова прыпыняе рух праз чыгуначныя пункты пропуску на мяжы з Фінляндыяй, Эстоніяй і Латвіяй. Адпаведнае распараджэнне апублікавана на партале прававых актаў. Пра прычыны такога рашэння не паведамляецца, тэрміны абмежаванняў таксама не называюцца.

«Часова прыпыніць з 1 ліпеня 2026 года рух асоб, транспартных сродкаў, тавараў і грузаў праз чыгуначныя пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Расійскай Федэрацыі на асобных участках дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі па пераліку згодна з дадаткам», — гаворыцца ў тэксце дакумента.

На расійска-фінляндскім участку мяжы закрываюцца пункты пропуску: Выбарг (Ленінградская вобласць), Вяртсіля і Лютця (Карэлія), Санкт-Пецярбург-Фінляндскі, Светагорск (Ленінградская вобласць). На эстонскім напрамку — Пячоры-Пскоўскія (Пскоўская вобласць). На латвійскім — Пыталава (Пскоўская вобласць).

МЗС Расіі даручана накіраваць паведамленні пра гэтае рашэнне ўладам Фінляндыі, Эстоніі і Латвіі.

Апошнія навіны