BE RU EN

Зяленскі прыбыў у Вялікабрытанію на перамовы з Макронам, Мерцам і Стармерам

  • 7.06.2026, 18:43

Таксама прэзідэнт Украіны сустрэнецца з каралём Карлам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 7 чэрвеня прыляцеў у Вялікабрытанію, дзе павінны адбыцца яго двухбаковыя перамовы з прэм'ерам гэтай краіны Кірам Стармерам, а таксама перамовы, да якіх, акрамя брытанскага прэм'ера, далучацца прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц.

Пра гэта паведаміў сам Зяленскі ў сваім Telegram-канале, апублікаваўшы відэа, на якім можна ўбачыць, як ён спускаецца з трапа самалёта і вітаецца з дэлегацыяй, якая яго сустракае ў Вялікабрытаніі.

«Каманды ўжо прадметна папрацавалі над падрыхтоўкай усіх сустрэч. Цяпер важна ўсё абмеркаваць і ўзгадніць ключавыя рэчы на ўзроўні лідараў. Галоўнае — гэта наша абарона ў вайне, больш супрацоўніцтва дзеля бяспекі ўсёй Еўропы ў сферы СПА і наш агульны погляд на дыпламатычныя перспектывы: Еўропа павінна быць у перамовах і павінна быць моцнай», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Ён таксама заявіў, што на 8 чэрвеня запланаваная яго сустрэча з каралём Карлам.

Апошнія навіны