ЧС-2026: вызначаныя тры пары 1/8 фіналу
- 1.07.2026, 8:39
Мексіку чакае Англія?
На чэмпіянаце свету – 2026 вызначаныя тры пары 1/8 фіналу: Парагвай – Францыя, Канада – Марока, Бразілія – Нарвегія, піша sport.ua.
Увечары 30 чэрвеня і ў ноч на 1 чэрвеня адбыліся тры паядынкі 1/16 фіналу, па выніках якіх далей прайшлі зборныя Нарвегіі, Францыі і Мексікі.
Нарвегія мінімальна перайграла Кот-д’Івуар з лікам 2:1 дзякуючы галам Антоніо Нусы і Эрлінга Холанда. Наступны супернік нарвежцаў – зборная Бразіліі – днём раней справілася з Японіяй (2:1).
Францыя ўпэўнена разабралася са Швецыяй – 3:0. Дубль аформіў Кіліян Мбапэ, яшчэ адзін мяч забіў Брэдлі Баркола. Парагвай, з якім французы пазмагаюцца ў 1/8 фіналу, на старце плэй-оф сенсацыйна выбіў Германію (1:1, пен. 4:3).
Мексіка перамагла зборную Эквадора – 2:0. Двойчы мексіканцы паразілі вароты супернікаў у першым тайме – адзначыліся Хуліан Кіньонес і Рауль Хіменес. Мексіка чакае апанента ў наступным раўндзе – альбо Англія, альбо ДР Конга.
Канада і Марока сфармавалі першую пару 1/8 фіналу пасля перамог над ПАР (1:0) і Нідэрландамі (1:1, пен. 3:2) адпаведна.
Чэмпіянат свету 2026. 1/16 фіналу, 30 чэрвеня – 1 ліпеня
Кот-д’Івуар – Нарвегія – 1:2
Галы: Дыялло, 74 – Нуса, 39, Холанд, 86
Францыя – Швецыя – 3:0
Галы: Мбапэ, 45, 74, Баркола, 53
Мексіка – Эквадор – 2:0
Галы: Кіньонес, 22, Рауль Хіменес, 31
Выдаленне: Інкап’е, 90+5 (Эквадор)
Сетка плэй-оф ЧС-2026