Стала вядома, як 3 ліпеня будзе працаваць метро ў Мінску
- 1.07.2026, 9:10
Графік руху будзе зменены.
У Дзень Незалежнасці 3 ліпеня метро ў Мінску зменіць графік руху, паведамілі у падземцы.
Інтэрвал руху цягнікоў складзе:
на 1-й лініі (Маскоўскай) з 11:00 3 ліпеня да 00:40 4 ліпеня — 5 хвілін;
на 2-й лініі (Аўтазаводскай) з 11:00 3 ліпеня да 00:40 4 ліпеня — 4 хвіліны;
на 3-й лініі (Зялёналужскай) з 11:00 3 ліпеня да 00:40 4 ліпеня — 7 хвілін.
«Станцыі метро будуць прымаць пасажыраў 3 ліпеня з 5:30 да 01:10 4 ліпеня. У ноч з 3 на 4 ліпеня станцыі «Кастрычніцкая», «Няміга», «Купалаўская» (выхад на праспект Незалежнасці), «Фрунзенская», «Юбілейная плошча» будуць закрытыя на ўваход а 1:20», — паведамілі ў метрапалітэне.