Даляр у Беларусі расце як на дражджах
- 1.07.2026, 11:56
Па еўра таргоў сёння не было.
Даляр расце, як тэмпература на вуліцы — але ўсё можа змяніцца да канца таргоў на біржы. Тым часам біткойн за апошнія суткі патаннеў, цяпер знаходзіцца паблізу ад адзнакі ў $58 605, піша Onlíner.
Даляр вырас на 2,69 капейкі і каштуе 2,931 рубля.
Па еўра таргоў не было.
Сотня расійскіх рублёў знізілася на 0,04 капейкі і каштуе 3,738 рубля.
Па дзясятку юаняў таргоў не было.
У аўторак даляр патаннеў на 0,25 капейкі і каштаваў 2,9041 рубля, еўра падаражэў на 0,62 капейкі і каштаваў 3,3134 рубля. Сотня расійскіх рублёў патаннела на 0,02 капейкі і каштавала 3,7384 рубля, а дзясятак юаняў падаражэў на 1,79 капейкі і каштаваў 4,2854 рубля.