BE RU EN

Гамяльчанін застрэў у Егіпце без грошай на квіток дадому

  • 1.07.2026, 12:10

Усё з-за сябра.

Жыхар Гомеля паехаў працаваць арматуршчыкам на аб’ект у Егіпце, але да канца вахты застаўся без грошай на зваротны квіток. Тады ён папрасіў дапамогі ў даўняга сябра, распавялі ў гарадской пракуратуры часопісу «Белка».

План быў просты: знаёмы ў Гомелі павінен быў прадаць iPhone 17 за 2200 рублёў, пакінуць сабе невялікую камісію, а астатняе пералічыць уладальніку тэлефона — на квіток дадому.

У выніку тэлефон прадалі за 2050 рублёў. Але грошай гамяльчанін так і не атрымаў. Яго знаёмы патраціў выручку на свае даўгі, а частку сумы адправіў на гульнявы рахунак у анлайн-казіно сужыцельцы.

Пацярпелы знайшоў іншы спосаб вярнуцца ў Беларусь. Пасля прыезду ён звярнуўся ў міліцыю. У дачыненні да знаёмага ўзбудзілі крымінальную справу аб махлярстве.

«Суд прыгаварыў 31-гадовага жыхара Рэчыцы да года хатняй хіміі. Ён поўнасцю прызнаў сваю віну. Шкода пацярпеламу пакуль не кампенсавана», — распавёў памочнік пракурора Гомеля па асаблівых даручэннях Аляксандр Шапавалаў.

Апошнія навіны