BE RU EN

У Мінску абмяжуюць рух на некалькіх вуліцах

  • 1.07.2026, 12:56

З 3 па 4 ліпеня.

На некаторых вуліцах Мінска абмяжуюць рух на час святочных мерапрыемстваў з нагоды 3 ліпеня.

Паводле інфармацыі ДАІ, з 18:00 3 ліпеня да 01:00 4 ліпеня ўсе віды транспарту не змогуць праехаць па праспекце Пераможцаў на ўчастку ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы Сапёраў, а таксама па праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Даўмана да вуліцы Ціміразева.

— Звяртаем увагу веласіпедыстаў і кіроўцаў СПМ, што іх праезд да месцаў правядзення мерапрыемстваў будзе абмежаваны, у сувязі з чым ім рэкамендуецца скарыстацца грамадскім транспартам, — падкрэсліў начальнік УДАІ ГУУС Мінска Сяргей Бабіч.

На прыпынку «Палац спорту» каля месца правядзення мерапрыемстваў забароняць пасадку і высадку пасажыраў.

Апошнія навіны