BE RU EN

Вызвалена 28 палітвязняў

  • 1.07.2026, 13:44

Іх вызваленне прыурочылі да 3 ліпеня.

Напярэдадні 3 ліпеня памілаваныя 32 чалавекі. Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка.

«Напярэдадні Дня Незалежнасці памілаваныя 32 чалавекі, 28 з якіх асуджаныя за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці», — паведамляе прэс-служба дыктатара.

Памілаваныя 20 жанчын і 12 мужчын.

Заўважым, 19 сакавіка Лукашэнка вызваліў 250 зняволеных у абмен на далейшае змякчэнне амерыканскіх санкцый. 235 чалавек засталіся ў Беларусі, астатнія былі адпраўленыя ў Літву.

Апошнія навіны