Губернатар Курскай вобласці назваў Пуціна «Волынычам»
- 1.07.2026, 15:34
У Крамлі паспяшыліся выправіць дзіўны момант.
Падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным губернатар Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн, даючы справаздачу аб становішчы спраў у прыгранічным рэгіёне, дапусціў нечаканую памылку. Звяртаючыся да кіраўніка Крамля, чыноўнік замест звыклага імя і імя па бацьку сказаў «Волыныч».
Фрагмент відэа з гэтым момантам распаўсюдзілі расійскія СМІ. Сам кіраўнік вобласці працягнуў даклад з неўзрушным выглядам, аднак інцыдэнт ужо стаў тэмай абмеркаванняў у сацсетках.
Прэс-служба Пуціна паспрабавала схаваць медыйны канфуз, і на сайце Крамля зварот быў заменены на «Уладзімір Уладзіміравіч».
Раней расійскі міністр на сустрэчы з Пуціным назваў яго «Пал Лаічам».