У Беларусь ідуць моцныя навальніцы і шквалісты вецер
- 1.07.2026, 14:32
Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Белгідрамет выдаў папярэджанне для ўсёй тэрыторыі Беларусі пра аранжавы ўзровень небяспекі на 2 ліпеня. Прычына — навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 20 м/с.
Больш за тое, 2 ліпеня спякота захаваецца ў паўднёва-ўсходняй палове Беларусі, максімальная тэмпература паветра там удзень дасягне +33 градусаў.
У Мінску ўдзень 2 ліпеня ўсё яшчэ спякотна, ад +25 да +27 градусаў. Чакаецца навальніца з моцным ветрам.