BE RU EN

«Прыязджай, калі такую краіну на карце знойдзеш»

  • 1.07.2026, 15:30

Беларусы адказалі непісьменным суседзям.

Жыхары Расіі збіраюцца на адпачынак і шопінг у неіснуючую краіну.

«Еду в Белоруссию. У вас, акрамя бульбы, там увогуле можна нешта паесці?» — піша ў Threads valeria.contentmaking.

«А не рвануць нам у прафілактычны санаторый в Белоруссию?» — пытаецца ў падпісчыкаў dominikfonburgstaller.

«В Белоруссию едзем на шопінг ці там таксама не айс?» — піша zinar_io.

Беларусы адказалі непісьменным суседзям. Сайт Charter97.org прыводзіць самыя папулярныя каментары пад пастамі:

— Ну калі вы адродзіце БССР і СССР, то вам адразу ў тую краіну адкрыюць білет, а ў Беларусі санаторыі па цэнах Турцыі, але вы, відавочна, сабраліся ў іншую краіну.

Калі едзеш в Белоруссию — дык ежу бяры з сабой! У нас — Беларусь.

— Вучыце геаграфію. І гісторыю, каб зразумець, чаму вам тут не рады.

— Сёлета ўсе вашы ў Нарнію збіраюцца.

— Вы едзеце ў неіснуючую краіну? Ведаю толькі Беларусь.

— Давай, потым раскажаш, дзе гэтая цудоўная краіна.

— Прыязджай, калі такую краіну на карце знойдзеш.

— Квіткі менавіта туды набывайце.

— Цябе на мяжы не прапусцяць, можаш не ехаць.

— Адразу можаш ехаць назад.

Апошнія навіны