Украінскія дроны перарэзалі трасу Данецк — Марыупаль
- 1.07.2026, 16:48
Знішчаны мост і эстакада.
ЗСУ працягваюць кампанію па разбурэнні лагістыкі расійскай арміі на акупаваных тэрыторыях. У ноч на 1 чэрвеня быў атакаваны аўтамабільны мост праз раку Калка ў раёне вёскі Гранітнае Данецкай вобласці, паведаміў Генштаб ЗСУ.
Канал «Бутусаў плюс» апублікаваў кадры маштабных разбурэнняў.
«Эстакада праз раку Калка каля вёскі Гранітнае была поўнасцю знішчана, у выніку чаго была перакрыта найважнейшая для праціўніка лагістычная артэрыя ў данецкім напрамку», — гаворыцца ў паведамленні.
Мост размешчаны на трасе Марыупаль — Данецк (Н-20/Р-280). Цяпер рух па ім немагчымы: аўтатранспарт накіроўваюць у аб'езд праз вёску Крамянеўка.
Мост з'яўляецца адным з ключавых элементаў расійскай ваеннай лагістыкі на маршруце Марыупаль — Валнаваха — Данецк. Яго знішчэнне ўскладніць забеспячэнне расійскіх войскаў у Прыазоўі — як у Данецкай, так і ў Запарожскай абласцях. Раней аб'ект падвяргаўся атацы 18 чэрвеня.