Z-прапагандыст: Восенню ЗСУ ўладкуюць нам «вясёлае» жыццё
- 1.07.2026, 17:16
РФ чакае энергетычны калапс.
Удары Украіны па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах і нафтабазах — гэта толькі пачатак, перакананы крэмлёўскі Z-ваенкар Аляксандр Коц. Восенню ЗСУ пачнуць сістэматычна біць па газавай і электрычнай інфраструктуры РФ. Пра гэта ён заявіў у эфіры дзяржаўнага радыё «Камсамольская праўда», перадае dialog.ua.
Коц заклікаў масквічоў і ўсіх расіян рыхтавацца, таму што самыя цяжкія ўдары з боку Украіны яшчэ наперадзе. РФ адчуе на сабе энергетычны калапс, які апошнія два гады яна спрабавала ўчыніць Украіне.
«Масква таксама рыхтуецца, бо цалкам відавочна, што пасля паліўнай інфраструктуры будуць біць па газавай. Цалкам відавочна, што восенню пачнуць біць па цеплаэлектрацэнтраллях, каб перад зімой уладкаваць нам «вясёлае» жыццё… Цалкам зразумела, што да нас будуць далётаць іх ракеты «Фламінга» і рана ці позна ў іх з'явіцца балістыка», — заявіў Коц.