У начным небе над Беларуссю заўважылі серабрыстыя воблакі
- 1.07.2026, 17:31
Рэдкую атмасферную з'яву можна было назіраць у ноч на 1 ліпеня.
У ноч на 1 ліпеня жыхары Беларусі маглі назіраць у небе серабрыстыя воблакі — даволі рэдкая атмасферная з'ява. Яны бачныя толькі ў цёмны час сутак, калі на небе ўжо з'яўляюцца зоркі, піша прапагандысцкае выданне БелТА.
У Беларусі і суседніх краінах сезон назірання за серабрыстымі воблакамі звычайна пачынаецца ў канцы мая, найчасцей яны сустракаюцца ў ліпені, а знікаюць на пачатку жніўня.
Гэтыя воблакі ўтвараюцца на вышыні каля 80 кіламетраў над паверхняй Зямлі, што прыблізна ў дзесяць разоў вышэй, чым звычайныя воблакі.
Іх фарміраванне адбываецца дзякуючы метэорнаму пылу, на часцінках якога кандэнсуецца вільгаць і ўтвараюцца дробныя крышталікі лёду.