BE RU EN

У Крыме адбыўся поўны блэкаўт

  • 1.07.2026, 19:03

Дзесяткі населеных пунктаў засталіся без святла і вады.

Крымскі Армянск ужо больш за два дні застаецца без святла і вады. Вялікія праблемы з электраэнергіяй адчуваюць таксама Краснапярэкапск і гарадская акруга Феадосія. Пра гэта «Коммерсанту» паведамілі ў акупацыйным «ўрадзе» РК.

Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, больш за два дні няма святла і вады ў Армянску і Краснапярэкапску. У бліжэйшай вёсцы Ішунь водазабеспячэнне адсутнічае ўжо шэсць сутак.

«Старшыня» «савета міністраў» акупаванага Крыму Юрый Гоцанюк паведаміў, што ў выніку масіраванай атакі на магістральныя электрасеткі без электразабеспячэння застаюцца Армянск і Феадосія разам з шэрагам населеных пунктаў гарадской акругі.

Як удакладнілі ў ўрадзе РК, адключэнні электраэнергіі таксама фіксуюцца ў Сімферопалі, Еўпаторыі, Саках, Сакскім раёне, гарадскіх акругах Ялты, Алушты і Судака, Бахчысарайскім, Чарнаморскім, Сімферопальскім, Краснагвардзейскім, Раздольненскім, Першамайскім, Белагорскім і Савецкім раёнах паўвострава.

Апошнія навіны