BE RU EN

Колькі украінцаў падтрымліваюць уступленне ў ЕС і НАТА

  • 1.07.2026, 22:16

Даныя апытання.

Пераважная большасць украінцаў падтрымлівае уступленне краіны ў ЕС. У той жа час узровень падтрымкі далучэння да НАТА крыху знізіўся.

Пра гэта паведамляе Rating Group.

Паводле дадзеных даследавання, 50% украінцаў цалкам падтрымліваюць еўраінтэграцыю, яшчэ 29% - хутчэй падтрымліваюць. Катэгарычна супраць сябраства ў Еўрасаюзе выступаюць 10% апытаных.

Найбольш прыхільнікаў уступлення ў ЕС пражываюць на захадзе і ў цэнтры краіны, а таксама сярод людзей старэйшых за 51 год. На поўдні і на ўсходзе гэты паказчык крыху ніжэйшы і складае 44% і 43% абсалютнай падтрымкі адпаведна.

Нягледзячы на жаданне далучыцца да ЕС, большасць украінцаў незадаволеная хуткасцю гэтага працэсу. Абсалютна задаволены тэмпамі 5% грамадзян, яшчэ 25% - хутчэй задаволены. У той жа час больш за 60% апытаных у той або іншай ступені выказваюць сваю незадаволенасць.

Калі б рэферэндум аб уступленні Украіны ў Альянс адбыўся ў найбліжэйшы час, за прагаласавалі б 63% грамадзян, а 12% выступілі б супраць.

Сацыёлагі адзначаюць, што ў параўнанні з ліпенем мінулага года ўзровень падтрымкі інтэграцыі ў НАТА знізіўся на 7 працэнтных пунктаў.

Апытанне праводзілася ў тры этапы метадам тэлефонных інтэрв'ю: 11-12 сакавіка 2026 года - 1000 рэспандэнтаў, 15-17 красавіка 2026 года - 1000 рэспандэнтаў і 23-24 чэрвеня 2026 года - 1200 рэспандэнтаў.

Апошнія навіны