Xiaomi паказала новы «планшэтафон» з 7-цалёвым экранам і вялізарнай батарэяй
- 10.07.2026, 17:15
Прылада будзе прадстаўлена ўжо 14 ліпеня разам з Redmi Note 17 Pro.
Судзячы па тызерах, галоўнай асаблівасцю смартфона стане 7-цалёвы OLED-экран з частатой абнаўлення 120 Гц. Дыяганаль у 7 цаляў выводзіць гаджэт за межы звыклых смартфонаў, якія абмяжоўваюцца 6,9 цалямі. Такія гібрыды называюць фаблетамі або планшэтафонамі, піша УНІАН.
Вытворца заяўляе, што панэль забяспечвае яркасць да 1200 ніт у поўнаэкранным рэжыме, таксама заяўлены фірмовыя тэхналогіі абароны зроку.
Яшчэ адным моцным бокам Redmi Note 17 стане акумулятар ёмістасцю 8000 мА·г. Ён будзе падтрымліваць правадную зарадку магутнасцю 45 Вт, а таксама зваротную правадную зарадку на 22,5 Вт, якая дазваляе падзараджаць іншыя прылады.
Разам з характарыстыкамі кампанія паказала новы колер смартфона — Meteor Purple («Метэарытна-фіялетавы»). Задняя панэль выканана з дэкаратыўным узорам, што нагадвае сляды метэорнага дажджу на начным небе.