Цэнтральны банк Расіі развітваецца з Крымам?
- 11.07.2026, 11:41
На новай 100-рублёвай банкноце больш няма акупаванага паўвострава.
Учора Банк Расіі ўвёў у абарачэнне абноўленую банкноту наміналам 100 рублёў, прысвечаную Цэнтральнай федэральнай акрузе. На яе ліцавым баку намаляваны фрагмент Спаскай вежы Крамля з курантамі і герб, а на адваротным — Ржэўскі мемарыял, паведамляюць расійскія СМІ, піша «Зеркало недели. Украина».
Аднак галоўнае адрозненне новай банкноты, якое зацікавіла ўкраінцаў, — адсутнасць на ёй часова акупаванага Крыму. Хоць на банкноце ўзору 2022 года за помнікам і жураўлямі расіяне намалявалі мапу РФ, на якой паўвостраў быў расійскім, на абноўленай банкноце гэтага няма — цяпер там мапа Цэнтральнай федэральнай акругі.
На гэта звярнуў увагу блогер Дзмітрый Чарнышоў.
«Пастаўце, калі ласка, для кіраўніцтва ЦБ песню «Уходили мы из Крыма», — напісаў ён.
Нагадаем, 26 чэрвеня акупацыйныя ўлады ўвялі надзвычайнае становішча ў Крыме і Севастопалі. Гэта адбылося пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ухваліў пачатак 40-дзённай аперацыі ўплыву на Расію, мэта якой — прымусіць РФ сесці за стол перамоваў.