BE RU EN

Мінск затапіла

  • 11.07.2026, 13:52

Відэафакт.

У Мінску працягваецца моцны дождж, які істотна ўскладніў дарожную абстаноўку ў горадзе. Мясцовыя Telegram-каналы публікуюць відэа.

На асобных участках вулічна-дарожнай сеткі і транспартных развязках утварыліся падтопленні, з-за чаго рух транспарту ажыццяўляецца з паніжанай хуткасцю.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я вадзіцеляў і пешаходаў заклікаюць захоўваць павышаную асцярожнасць, неўхільна выконваць Правілы дарожнага руху, выбіраць бяспечную хуткасць і захоўваць дыстанцыю.

Раней, як пісаў сайт Charter97.org, затапіла Гомель.

Апошнія навіны