Войскі РФ нанеслі ўдары КАБамі па Сумах
- 11.07.2026, 17:01
Загінулі чатыры чалавекі, яшчэ 17 пацярпелі.
Акупанты скінулі тры кіраваныя авіябомбы (КАБ) на грамадзянскую інфраструктуру Зарэчнага раёна горада Сумы, у выніку чаго, паводле апошніх дадзеных, загінулі 4 чалавекі.
Пра гэта паведаміў начальнік Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі (ОВА) Алег Грыгораў у Telegram. «На дадзены момант пацверджаная гібель чатырох чалавек у выніку ўдару расійскіх КАБ па Сумах», — паведаміў Грыгораў.
Акрамя таго, яшчэ сямёра пацярпелых былі дастаўленыя ў бальніцы. Медыкі аказваюць ім неабходную дапамогу.
Пазней Грыгораў паведаміў, што колькасць пацярпелых у выніку расійскай атакі павялічылася да 17.
Як удакладніў выконваючы абавязкі мэра Сум Арцём Кобзар, сярод загінулых ёсць 13-гадовая дзяўчынка, якая знаходзілася на прыпынку грамадскага транспарту.
Выратавальная аперацыя працягваецца. У горадзе захоўваецца пагроза варожых атак. Жыхарам Сум раяць знаходзіцца ў бяспечных месцах і не набліжацца да месцаў трапленняў з-за рызыкі паўторных удараў.